Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гульні і практыкаванні па тэме "Жывёлы"

Дата: 5 февраля 2015 в 15:22, Обновлено 17 мая в 11:18
Автор: Середа З. Л.

Прапануем вам матэрыял,

для заняткаў з дзецьмі 4-6 гадоў дома. 

Прапанаваныя гульні садзенічаюць пашырэнню  слоўніка, фарміраванню лексіка-граматычнага ладу маўлення дзяцей.

Тэма "Дзікія жывёлы"

1. Гульня “У каго што?”

Вы называеце жывёлу, а дзіця называе яе часткі цела:
У лісы – лапы, хвост, тулава, галава, вушы….
У лася – тулава, галава, рогі, ногі, капыты ….
У ваўка – лапы, хвост, клыкі…..
І г.д.

2. Гульня “Каго многа ў лесе?”

воўк – многа ваўкоў
дзік – многа дзікоў

мядзведзь……………………………..
вавёрка……………………………….
ліса…………………………………….
бабёр………………………………….
рысь…………………………………….
і г.д.

3. Гульня “Адгадай хто гэта?”

Вы называеце характэрныя прыкметы жывёлы, а дзіця павінна назваць жывёлу.

* У яго доўгія вушы, пярэднія лапы кароткія, а заднія – доўгія, маленькі хвосцік (заяц).
* У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна ловіць мышэй (ліса).
* У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна добра скача па дрэвах, любіць шышкі і арэшкі (вавёрка).
*  Ён шэры, у яго моцныя зубы, зімой ён ходзіць злы і галодны (воўк).
* У яго бурая шубка, тоўсты лапы, зімой ён спіць (мядзведзь).
І г.д. пра лося, зубра, бабра……

Для ўскладнення можна прапанаваць дзіцяць загадаць вам загадку, а Вы паспрабуеце яе адгадаць.

4. Гульня “Палічы звяроў?”

Дапасаванне назоўнікаў і лічэбнікаў.
1 кабан, 2 кабаны, 3 кабаны, 4 кабаны, 5 кабаноў і г.д.
Палічыце таксама зайцаў, вавёрак, лісаў, ваўкоў, дзікоў і г.д.


Тэма "Свойскія жывёлы"

1. Гульня “Хто як размаўляе?”

Карова …. (мычыць)
Конь …. (ржэць)
Авечка ….. (бляець)
Сабака ….. (гаўкае)
Кот…. (мяўкае)
Свіння… (хрукае)

2. Гульня “Знайдзі лішняе”
Папрасіце дзіця выбраць "лішняе слова" і растлумачыць свой выбар

Карова, баран, хвост, сабака   (хвост - гэта частка цела, а ўсе астатнія - жывёлы)
Авечка, лось, бык, трус   (лось - гэта дзікая жывёла, а астатнія - свойскія)
Конь, шчаня, каза, сабака   (шчаня - гэта дзіцяня жывёлы, а астатнія - дарослыя жывёлы)
і г.д.

3. Гульня “Скажы, у каго....?”
У каго вострыя рогі?    У каровы, у быка, у казы і г.д.
У каго кароткі хвост?
У каго вострыя кіпцюры?
У каго вялікія вушы?
У каго ёсць пятачок?
У каго доўгі хвост?
У каго на нагах капыты?


Тэма "Жывёлы халодных краін"

1. Гульня “Назаві сям'ю жывёл”

Напрыклад: мама – маржыха, тата – морж, дзіцяня – маржаня, дзіцяняты – маржаняты і г.д.

2. Гульня “Палічы жывёл”

Вы называеце жывёлу, а дзіця "лічыць", колькі жывёл сядзіць на ільдзіне

Адна сава, две савы, тры савы, чатыры савы, пяць соў, шэсць соў.....
Адзін цюлень, два цюлені, тры цюлені, чатыры цюлені, пяць цюленяў, шэсць цюленяў.....

3. Гульня “Палічы дзіцянят жывёл”

Напрыклад: адно маржаня двое маржанят, трое маржанят, чацвёра маржанят, пяцёра маржанят, шасцёра маржанят.

Палічыце так алянят, мядзведзянят, савянят, цюлянят.

Распрацавана настаўнікам-дэфектолагам Серада З.Л.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.