Для далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны 2024 год праходзіць пад знакам Года якасці (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2023 г. № 375).
Да асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў сярэднетэрміновай перспектыве і на перыяд да 2030 года аднесена павышэнне якасці адукацыі.
У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс) якасць адукацыі ў дачыненні да дашкольнай адукацыі вызначаецца як адпаведнасць адукацыі патрабаванням адпаведнага адукацыйнага стандарта дашкольнай адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, іншым патрабаванням, прадугледжаным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства.
Асноўны паказчык якасці на ўзроўні дашкольнай адукацыі – гэта развіццё ініцыятыўнай асобы выхаванца, які імкнецца да пазнання і ўмее дзейнічаць у рэальных жыццёвых сітуацыях, які паважае гісторыю і культуру сваёй сям’і, вялікай і малой Радзімы; які праяўляе гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, звязаныя з забеспячэннем бяспекі жыццядзейнасці, зносінамі і ўзаемадзеяннем з дарослымі і аднагодкамі, з пазнаннем навакольнага свету, а таксама з засваеннем зместу адукацыі; фарміраванне асноў яго грамадзянскай і культурнай ідэнтычнасці, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў; далучэнне да традыцыйных духоўна-маральных і сацыякультурных каштоўнасцей беларускага народа.
Сучасныя тэндэнцыі развіцця якасці дашкольнай адукацыі
Асноўныя тэндэнцыі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь:
арыентацыя на асобу выхаванца ў мэтах найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцей, магчымасцей і задавальнення адукацыйных патрэб;
кампетэнтнасны падыход у адукацыі (дапамога выхаванцам
у набыцці кампетэнцый, неабходных для атрымання сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі);
аб’яднанне навучання і выхавання на аснове духоўна-маральных і сацыякультурных каштоўнасцей, гістарычных, нацыянальна-культурных традыцый і прынятых у грамадстве правілаў і нормаў паводзін;
рэалізацыя прынцыпу інклюзіі ў адукацыі.
1. Выхоўваць інтарэс і павагу да працы і прафесій дарослых у выхаванцаў сродкамі ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі.
2. Фарміраваць уяўленні аб правілах бяспечных паводзхін у выхаванцаў
у працэсе гульнявой дзейнасці.
______________________________________________________________
ПО ОРГАНИЗАЦИИ РАБОТЫ С ВОСПИТАННИКАМИ
_______________________________________________________________________
Інструктыўна-метадычнае пісьмо