Супраць прыроды – не пойдзеш.
ВЯСНА – традыцыйны час навядзення парадку на зямлі, на дваровых і прысядзібных участках у горадзе і ў сельскай мясцовасці. Гэты перыяд характарызуецца як пажаранебяспечны. У выніку выпальвання травы і смецця часта гараць дамы і гаспадарчыя пабудовы, наносіцца ўрон экалогіі, гінуць людзі. Маштаб дадзенай праблемы, на жаль, усведамляюць далёка не ўсе. Абыякавымі адносінамі да патрабаванняў пажарнай бяспекі некаторыя грамадзяне падвяргаюць небяспецы не толькі сябе, але і навакольных.
Неабходна памятаць, што кожны факт падпалу – гэта злачынства супраць прыроды. Травяныя пажары – амаль заўсёды справа рук чалавека. Таму адзінае, што можа зменшыць колькасць такіх загаранняў і ўрон, які пры гэтым наносіцца, - гэта граматнасць і сумленнасць грамадзян. Аднак многіх часта не спыняе нават матэрыяльнае пакаранне. Бо незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі пажараў на зямельных участках прадугледжваюць накладанне штрафу ў размеры ад 10 да 40 базавых велічынь.
Дарэчы, чалавечы фактар у пажаранебяспечны перыяд нагадвае пра сябе не толькі пры выпальванні сухой расліннасці. Вельмі часта да загаранняў прыводзіць і неасцярожнае абыходжанне з агнём: пакінутае без нагляду вогнішча, разбітае шкло, непатушаная цыгарэта.
Па стане на 6 красавіка 2020 годападраздзяленні Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 26 разоў выязджалі на ліквідацыю загаранняў сухой расліннасці. Апошні факт у чарговы раз даказвае той факт, што ў звароце з агнём неабходна быць вельмі асцярожнымі. Пасмурным і ветранным днём 4 красавіка выратавальнікам Мядзельшчыны паступае паведамленне аб тым, что ў вёсцы Маставікі Крывіцкага сельскага Савета гарыць трава. Прыбыўшыя на месца выратавальнікі хутка справіліся з агнём. Для таго, каб высветліць абставіны здарэння, пытаемся ў гаспадара, што ж здарылася:
- Учора прыехаў з Мінску на дачу, а сёння рашыў трохі папрацаваць на ўчастку. Трэба было з дапамогай зварачнага апарата прыварыць пяцелькі, здаецца і ўсе неабходныя меры прыняў для таго, каб не дапусціць непрадбачанага загарання: вады ўзяў, абліў вакол сябе зямлю. Надзеўшы на твар ахоўную маску, прыступіў да работы. Аднак не ўлічыў тое, што на вуліцы вялікі вецер. Іскра ад сварачнага апарата адляцела ў бок і сухая трава, якая знаходзілася побач, загарэлася. Усё нічога, але з – за ахоўнай маскі я не адразу гэта ўбачыў. Каб убачыў – патушыў бы сам, а так прыйшлося звярнуцца да дапамогі работнікаў МНС. Малайцы, хутка прыехалі, хутка патушымі, а так не ведаю, что б магло быць далей.
Лічу, што не лішнім будзе нагадаць пра патрабаванні пажарнай бяспекі ў высенне – летні пажаранебяспечны перыяд. Найперш трэба выбраць пляцоўку. Прычым зрабіць гэта неабходна так, каб выключыць магчымасць узнікнення пажару. Працэс гарэння трэба абавязкова кантраляваць, а таму нельга распаленае вогнішча пакідаць без нагляду. Не варта забываць і пра першасныя сродкі пажаратушэння: вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку. Спальваць смецце трэба пры слабым ветры. Вогнішча можна раскладваць толькі на адлегласці 10 метраў ад будынкаў і збудаванняў, 20 метраў – ад лясных масіваў і 30 – ад месцаў, дзе захоўваюцца сена і салома.
Паважаныя грамадзяне, перш, чым возмецеся за запалкі, ці другія прадметы, якія ўтвараюць іскры, добра падумайце, які ўрон вы можаце нанесці сваёй абыякавасцю. Таксама памятайце, што, выпальваючы расліннасць, мы знішчаем прыроду роднай зямлі.
Інспектар СПіУГ Мядзельскага РАНС
ст.лейтэнант унутранай службы І.А.Карапецян