Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Што можа здарыцца за дзесяць хвілін?

Дата: 8 июля 2021 в 15:01, Обновлено 4 апреля 2023 в 10:35
Автор: Середа З. Л.

Што можа здарыцца за дзесяць хвілін.

Законы прыроды пабудаваны такім чынам, што дзеці павінны быць пад наглядам бацькоў. Няшчасныя выпадкі адбываюцца ў месцах, дзе малыя любяць гуляць або знаходзяцца без нагляду дарослых. Бацькі абараняюць сваё дзіця не толькі ад небяспекі атрымаць траўму, але і яго здароўе ад сваіх хвароб, шкодных звычак, стомы, пагроз навакольнага асяроддзя.

Няшчасныя выпадкі - следства таго, што бацькі занадта занятыя. Гэта нядзіўна, бо большасць з нас выконвае па меншай меры дзесяць тысяч розных абавязкаў, адначасова прыглядаючы за малымі. Але гэта яшчэ не ўсё.

Маленькія дзеці не ўсведамляюць рызыкі - у іх проста няма вопыту, які падказаў бы ім, што можа нашкодзіць ім, а што - не. Яны не бачаць адрозненняў, напрыклад, паміж небяспечнымі рэчывамі з непрыемным густам і бяскрыўднымі прадуктамі харчавання, пакуль ім не споўніцца прыкладна тры гады.

Шмат трагедый разыгрываецца менавіта дома. Таму не лішнім будзе нагадаць нашым сыночкам ці дачушкам асноўныя небяспекі, якія могуць іх чакаць дома, а таксама аб тым, як гэтага пазбегнуць.

Небяспека першая - вострыя, колючыя і рэжучыя прадметы.

Правіла 1. Усе вострыя, колючыя і рэжучыя прадметы абавязкова трэба класці на свае месцы. Парадак у хаце не толькі для прыгажосці, але і для бяспекі.

Небяспека другая - электрычныя прыборы. Яны могуць ударыць токам або стаць прычынай пажару.

Правіла 1. Выходзячы з хаты ці нават з пакоя, абавязкова выключай тэлевізар, магнітафон, прас і іншыя электрапрыборы.

Правіла 2. Ніколі не цягні за электрычны провад рукамі.

Правіла 3. Ні ў якім разе не падыходзь да аголены правадоў і не датыкайся да іх.

Небяспека трэцяя - лекі і бытавая хімія.

Правіла 1. Ні ў якім разе не спрабуй ніякія лекі. Па-першае, гэта нясмачна, а па-другое, няправільна прынятыя лекі могуць апынуцца ядам.

Правіла 2. Што такое бытавая хімія? Гэта пральныя парашкі, сродкі для мыцця посуду, сродкі ад прусакоў і многае іншае. Дзеці, канешне не прусакі, але яд ад прусакоў дзейнічае і на людзей. Таму ні ў якім разе не адкрывай ніякіх упаковак з бытавой хіміяй.

Небяспека чацвёртая - ГАЗ.

Газ можа быць вельмі небяспечны. Па-першае, пары газу, што назбіраліся на кухні, могуць выбухнуць. Па-другое, ім можна атруціцца. Таму, адчуўшы пах газу, наступныя правілы:

Правіла 1. Тэрмінова скажы аб гэтым дарослым.

Правіла 2. Трэба адразу ж адкрыць вокны і выветрыць кватэру.

Правіла 3. Правер, ці зачыненыя краны на пліце.

Правіла 4. Неадкладна патэлефануй па тэлефоне 104.

Правіла 5. Ні ў якім разе не уключай святло і не запальваў запалкі.

Дарагія бацькі, памятайце, што дзіцячая бяспека залежыць ад нас. Задача дарослых не толькі пастаянна апекаваць і аберагаць малых, мы проста абавязаны навучыць іх клапаціцца пра сябе. І тады беды абыдуць вас і вашых малых бокам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.