Не паліце, людзі, не паліце!
Напэўна, няўдалае выкарыстанне адкрытага агню пры навядзенні парадку на прысядзібным участку адбываецца не з першай спробы, напрыклад першы, другі, а мабыць і дзясяты раз усё прайшло вельмі ўдала, і гаспадар упэўнены, што так будзе заўсёды, а калі сітуацыя выйдзе з – пад кантролю, то ён ведае, что трэба рабіць пры гэтым.
Кожны думае, што ведае, аднак “рэльная карціна” сюжэту развіваецца зусім не так. Дык хто ж вінаваты ва ўзнікненні такіх загаранняў? Што можа паслужыць штуршком для іх развіцця і распаўсюджання? У радзе такіх загаранняў адноснае месца займаюць курыльшчыкі. Нядбайна кінутая незатушаяна цыгарэта ці запалка ў сухую траву, і ў лічаныя хвілін, не, нават не хвіліны, а секунды і непадабраная на падворку сухая расліннасць на вачах ператвараецца ў “вогненны дыван”. Дык чаму нам, людзям, у гэтым выпадку не задумацца перад тым як кінуць недакурак.
Яшчэ адной прычыный узнікнення “вясенніх загаранняў” можа стаць дзіцячае свавольства з агнём. Часам дзеці не разумеюць, колькі бед і няшчасцяў можа прынесці загарэўшаяся трава. Ды і дарослыя ў гэтым выпадку парушаюць правілы бяспечных паводзін, пакінуўшы касцёр пад нагляд дзяцей. А ў гэты момант у вогнішчы можа аказацца, напрыклад, балончык з –пад аэразолю, ці ёмістасць з – пад лёгкаўзральных вадкасцей. І тады бяду не прыйдзецца “доўга чакаць”.
Яшчэ адной “пажаранебяспечнай катэгорыяй” у гэты перыяд вельмі часта становяцца дачнікі і садаводы, ды і мясцовыя жыхары часцяком грэбуюць элементарнымі правіламі бяспечных паводзін пры спальванні мусару. Канечне кожны хоча, каб на тэрыторыі домаўладання было чыста і акуратна, але як паказвае практыка сцэнарый разгортваецца не зусім так, як хацелася б. То сілу ветру не ўлічылі, то вядро з вадой забыліся побач паставіць, то рыдлёўка з лапатай дзесьці запрапасціліся. І як вынік – дзясяткі гектараў згарэўшай травы. А калі на шляху агня з’явіцца забор, сарай ці нават дом, то тут ужо зусім не да “смеху”. У гэтым выпадку трэба памятаць, што агонь вельмі хутка распаўсюджваецца на вялікія адлегласці пры парывах ветру. Пры моцным ветры полымя можа распаўсюджвацца з хуткасцю да 1 метра ў секунду, што паграджае знішчэннем жылля, пабудоў, а ў асобных выпадках прыводзіць да траўміравання і гібелі людзей. Чыркнуўшы запалку для таго, каб спаліць смецце, трэба ўзгадаць і тое, што вогнішча трэба размешчаць на адлегласці не менш чым за 10 метраў ад пабудоў, 20 метраў – ад лясных масіваў і 30 – ад сцірт сена ці саломы. Таксама варта прыняць меры па недапушчэнні распаўсюджвання агню за межы пляцоўкі. Для гэтага трэба зрабіць простыя дзеянні – абкапаць пляцоўку і прыбраць гаручыя матэрыялы. За вогнішчам павінен быць пастаянны кантроль, а вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка ці лапата – нагатове.
Вельмі часта, праводзячы прафілактычную работу ў жыллёвым фондзе, можна назіраць як некаторыя “нерадзівыя” гаспадары выкідваюць попел каля самой хаты, калі так можна сказаць, “не зыходзячы з ганка”, а тэрыторыя домаўладання пры гэтым не зусім у “якасным стане”: сухая расліннасць, гаручыя матэрыялы вакол – тут і да пажару недалёка. Тут неабходна ўзгадаць тое, што попел і шлак, выграбаемыя з топак, павінны быць праліты вадой і выдаленыя ў месца, размешчанае на адлегласці не менш 15 метраў ад будынкаў. Пры немагчымасці адвесці месца на такую адлегласць дапускаецца складаваць попел, шлак у кантэйнерах, выкананых з негаручых матэрыялаў, з крышкай, якая шчыльна зачыняецца і размешчаны яны павінны быць на адлегласці не менш 6 метраў ад будынкаў.
Калі курыльшчыкі не будуць кідаць недакуркі і запалкі на зямлю, бацькі сачыць за тым, чым занятыя іх дзеці і спыняць любыя свавольствы непаўналетніх з агнём, гаспадары прыватных домаўладанняў выкідваць попел у прыстасаваныя для гэтага месцы, а дачнікі і сельскія жыхары спальваць мусар з выкананнем усіх правіл бяспекі, то і веснавых загаранняў стане значна менш. “На зямлі госцем добра жыць, а гаспадаром – яшчэ лепш” – сцвярджае народная мудрасць. Таму грамадзяне краіны абавязаны берагчы прыроду, ахоўваць яе багацце.