Развіваем пальчыкі - развіваем маўленне
Шматлікія даследванні выявілі сувязь паміж развіццём рухаў пальцаў рук і моўным развіццём дзяцей. Калі развіццё дробнай маторыкі рукі адстае, то затрымліваецца і моўнае развіццё, нават калі агульная маторыка пры гэтым застаецца ў норме. З гэтага зроблены вывады, што фарміраванне зон галаўнога мозгу, якія адказваюць за маўленне адбываецца пад уздзеяннем кінестэтычных імпульсаў ад пальцаў рукі. Менавіта таму, рэкамендуецца стымуляваць моўнае развіццё дзяцей шляхам трэніроўкі пальцаў рукі, асабліва, калі ў дзіцяці назіраюцца праблемы моўнага развіцця. Выконваючы пальчыкамі розныя практыкаванні, дзіця развівае дробную маторыку рукі, якая не толькі аказвае благапрыемнае ўздзеянне на развіццё маўлення, але і рыхтуе руку да малявання і пісьма. Кісці рук набываюць добрую рухомасць, гнуткасць, знікае скаванасць рухаў.
Як жа развіваць дробную маторыку?
Развіцце пальцаў рук можна пачынаць з 6 - 7 месяцаў: масаж кісці рук і пальчыкаў, паглажванне (не больш за 2 - 3 мінуты).
З 10 месяцаў праводзяць трэніроўку пальцаў рукі. Практыкаванні падбіраюцца з улікам узроставых асаблівасцей. Так, дзеткам можна даваць катаць шарыкі рознага памеру, збіраць пірамідкі, будаваць з кубікаў, перакладваць розныя прадметы з адной кучкі ў другую. Вельмі добрую трэніроўку для пальчыкаў даюць народныя гульні-забаўлянкі: "Сарока-варона", "Ладкі", "Каза рагатая".
Сарока-варона
Кашу варыла
Дзетак карміла.
Гэтаму дала.
Гэтаму дала.
Гэтаму дала.
Гэтаму дала.
А гэтаму не дала.
Ты дроў не насіў, печ не тапіў, кашы не варыў -
табе нічога няма!
Пры гэтым пальцамі правай рукі выконваюцца кругавыя рухі па далоні левай. Затым па чарзе загінаюць пальцы.
Лепка
Калі дзіця перастала цягнуць усё падрад у рот, можна прырыхтаваць салёнае цеста для лепкі. Для гэтага спатрэбіцца: 1 стакан мукі, 1/2 стакана солі, 6 сталовых лыжак лімоннага соку, або лімоннай кіслаты, разведзенай вадой, 1 стакан вады, 1 сталовая лыжка расліннага масла. Трэба змяшаць муку і соль, дабавіць ваду, масла і фарбавальнікі. Перамяшыць, паварыць 2 - 3 мінуты. Добра размяць.
Пакажыце дзіцяці асноўныя дзеянні: адарваць, раскатаць, скачаць шарык. Можна выкарыстоўваць формачкі для пячэння, каменьчыкі, крупы для ўпрыгожвання.
На трэцім годзе жыцця дзецям даюць больш складаныя заданні: зашпільванне гузікаў, завязванне і развязванне вузлоў, шнуроўка. Для таго, каб дзіцяці лягчэй было гэта рабіць, можна нацягнуць куртачку, або кашулю на каробку.
Пальчыкавае маляванне
<font color="#333399"> </font> Дзеці гэтага ўзросту ўжо ўмеюць трымаць у руках пэндзлік. Але час ад часу вельмі карысна даваць ім памаляваць пальцамі і рукамі. Купіце пальчыкавыя фарбы, або накрыце стол цыратай і дазвольце дзецям маляваць гуашшу. Такое звычайна патрабуе каардынацыі абедзвюх рук.
Пазлы
Узрост пазлаў - ад 3 да 6. Няхай у дзіцяці будзе доступ да самых розных пазлаў - плоскіх і аб'ёмных.
Шнуроўкі
Трэніроўка шнуравання чаравікаў, а таксама куртак, і не толькі сваіх, але і лялечных - практычны спосаб развіцця пальчыкавай адчувальнасці і актыўнасці.
Нажніцы
Часта бацькі баяцца вострых прадметаў і пазбаўляюць дзяцей магчымасці набыць важныя навыкі. Навучыце дзіця абыходзіцца з нажніцамі, дайце яму паперу, картон, тканіну. Можна рабіць цудоўныя аплікацыі, намаляваўшы для дзіцяці маркерам лініі, па якіх трэба выразаць.
Прышчэпкі, пінцэты і шчыпцы
Сярод дашкольнікаў гэтыя прадметы вельмі папулярныя. Часцей дэлегіруйце паўнамоцтвы. Дазвольце дзіцяці раскласці сталовыя прыборы, памыць фрукты, папрасіце дапамагчы развесіць бялізну з дапамогай прышчэпак. Піпеткі, шчыпцы, пінг-погавыя шарыкі - усё гэта правераныя часам прыктыкаванні для развіцця дробнай маторыкі.
Вышыванне
Буйная тупая іголка, яркая нітка і картон з праколатымі дзірачкамі: вось вам і гатовы дапаможнік для "кройкі і шыцця". Можна абшываць шаблон па кругу, вышываць фігуры, літары, лічбы і г.д.
Спецыяльныя практыкаванні для пальчыкаў
Вы можаце скачаць у нас некаторыя практыкаванні для пальчыкаў, якія можна правадзіць з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Для кожнага практыкавання прыдумана невялікае вершаванае суправаджэнне. Пры выкананні неабходна старацца рабіць практыкаванні правай і левай рукой.
Калі дзіця засвоіць практыкаванні, заданні можна ўскладняць, прыдумваючы і разыгрываючы невялікія сцэнкі, пераказы апавяданняў, выкарыстоўваючы фігуры з пальцаў рук.
Напрыклад такі расказ.
Кот васька ўбачыў на дрэве гняздо з птушанятамі (зрабіць фігурку ката, дрэва, гняздо з птушанятамі). Кот палез на дрэва, каб з’есці птушанят. Але тут прыляцела птушка-матуля, якая стала абараняць птушанят (паказаць птушку). Кот спужаўся і ўцёк (паказаць ката).
Пры добрай фантазіі бацькоў можна прыдумваць свае апавяданні і казкі.
Помніце самае галоўнае:
трэба каб практыкаванні прыносілі дзіцяці задавальненне.
Інфармацыя падрыхтавана настаўнікам-дэфектолагам першай кваліфікацыйнай катэгорыіі Серада З.Л.